Аўдыт

banner

Страхавое забеспячэнне

landscape

Прафесійная адказнасць ТАА "Бейкер Тилли Бел» застрахавана ў страхавой кампаніі ЗАТ «ТАСК». Ліміт адказнасці складае 1 000 000 000 (адзін мільярд) рублёў

У адпаведнасці з нацыянальнымі стандартамі фінансавай справаздачнасці ТАА «Бейкер Тилли Бел» аказвае паслугі па аўдыту:

  • дакладнасці гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці;
  • правільнасці адлюстравання аперацый па рахунках бухгалтарскага ўліку;
  • мэтавага выкарыстання крэдытаў і інвестыцый;
  • фінансавага стану інвестара (ініцыятара інвестыцыйнага праекта);
  • фінансавага стану эмітэнта каштоўных папер;
  • іншых паказчыкаў фінансавай і гаспадарчай дзейнасці арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка.

У галіне аўдыту па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці ТАА «Бейкер Тилли Бел» аказвае наступныя паслугі:

  • аўдыт фінансавай справаздачнасці па Міжнародных стандартах аўдыту (МСА);
  • агляд фінансавай справаздачнасці і правядзенне ўзгодненых працэдур у адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай дзейнасці.

Спадарожныя аўдыту паслугі ўключаюць:

  • вызначэнне складу і ацэнка кошту прадпрыемства пры заключэнні дамовы продажу прадпрыемства альбо здзяйсненні іншых здзелак, звязаных з устанаўленнем, змяненнем або спыненнем рэчавых правоў;
  • дакументальнае пацвярджэнне факта фарміравання статутнага фонду.

Складанне аўдытарскага заключэння аб складзе i кошце прадпрыемства патрабуецца, як правіла, пры здзяйсненні здзелкі па продажы ўнітарнага прадпрыемства як маёмаснага комплексу. Такой здзелкай на практыцы апасродкуецца змена ўласніка ўнітарнага прадпрыемства. Згодна з артыкулам 532 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь да падпісання дамовы продажу прадпрыемства як маёмаснага комплексу павінны быць складзены і разгледжаны бакамі акт інвентарызацыі, бухгалтарскі баланс, заключэнне незалежнага аўдытара аб складзе i кошце прадпрыемства, а таксама пералік усіх даўгоў (абавязацельстваў), што ўключаюцца ў склад прадпрыемства, з указаннем крэдытораў, характару, памеру і тэрмінаў іх патрабаванняў.